Нацыянальная лiтаратурная прэмiя Беларусі

Нацыянальная лiтаратурная прэмiя Беларусі

Нацыянальная лiтаратурная прэмiя

ГОРАД АСЛЕПЛЫХ СКРЫЖАЛЯЎ

Намінацыя: Лепшы дэбют (2019)

Аўтар: Ворса Сафія

Выдавецтва: Рэдакцыя часопіса “Роднае слова”

Рэдакцыя часопіса “Роднае слова” прапанавала да ўдзелу ў Рэспубліканскім конкурсе “Нацыянальная літаратурная прэмія” ў намінацыі “Лепшы дэбют” кнігу Сафіі Ворса “Горад аслеплых скрыжаляў” (Минск, рэдакцыя часопіса “Роднае слова”, 2018). Кніга “Горад аслеплых скрыжаляў” апавядае пра людзей, пазбаўленых зроку, якія прайшлі ў жыцці праз боль і пакуты, цяжкія выпрабаванні, але засталіся шчаслівыя. Іх чыстыя і светлыя душы напоўнены дабром і любоўю да бліжняга. Разумеючы персанажаў і суперажываючы ім, чытачы і самі становяцца дабрэйшымі. Паказваючы ўсю складанасць чалавечых узаемаадносін, аўтар прыводзіць чытача да думкі, што на прадвызначаным лёсам шляху шчасце чалавека залежыць ад яго самога. Аповесць “Горад аслеплых скрыжаляў” вельмі праўдзівая дзякуючы паглыбленню аўтара ў жыццёвыя абставіны і душэўныя перажыванні тых людзей, пра якіх піша. Кніга ўздымае важныя пытанні інтэграцыі людзей з абмежаванымі магчымасцямі па зроку ў соцыум, інклюзіўнага патэнцыялу іх творчай дзейнасці і стварэння псіхалагічнага безбар’ернага асяроддзя. Кніга выдадзена на русскай мове пад назвай “Город слепых перекрестков”, рыхтуецца да выдання на грэчаскай мове пад назвай “Город слепых фонарей”.

http://www.litpremia.by/be/book/109/

0
14:04
RSS
Нет комментариев. Ваш будет первым!